Згодна з патрабаваннямі артыкула 113 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб архітэктурнай, горадабудаўнічай і будаўнічай дзейнасці, пункта 3.9.1 адзінага пераліку адміністрацыйных працэдур, якія ажыццяўляюцца ў адносінах да суб'ектаў гаспадарання, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 24.09.2021 № 548, органы дзяржаўнага нагляду выдаюць заключэнне об адпаведнасці прымаемых у эксплуатацыю аб'ектаў праектнай дакументацыі (у частцы патрабаванняў бяспекі і эксплуатацыйнай надзейнасці).

У адпаведнасці з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 09.08.2013 № 704 да звароту заказчыка на атрыманне заключэння ажыцяўляецца выніковы падлік і пералік мэтавых адлічэнняў з улікам раней праведзеных плацяжоў з складаннем разліку па форме згодна з прыкладаннем.

Выдача заключэння ажыццяўляецца па аб'ектах, зарэгістраваным у інспекцыі.

Тэрмін ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры - 15 дзён. Тэрмiн дзеяння заключэння - бестэрмiнова.

Адмiнiстрацыйная працэдура ажаццяўляецца безкаштоўна.

Заяву на выдачу заключэння можна спампаваць тут. НЕ ПАТРАБУЕЦЦА ПРЫКЛАДАЦЬ ДА ЗАЯВЫ ДАКУМЕНТЫ.

Выдача заключэння ажыццяўляецца па даверанасці пры наяўнасці заяўкі, аформленага разліку і пералічаных грашовых сродкаў. Для атрымання заключэння неабходна звярнуцца ў працоўны час да эканамiста па адрасе г. Мiнск, пл. Свабоды, 17 (тэл. 348-11-96).

У адпаведнасці з пунктам 6 артыкула 14 Закона Рэспублікі Беларусь ад 28.10.2008 № 433-З "Аб асновах адміністрацыйных працэдур" падача заявы для ажыццяўлення адміністрацыйнай працэдуры (у тым ліку выдачы заключэння органаў Дзяржбуднагляду) у электронным выглядзе ажыццяўляецца праз адзіны партал электронных паслуг.

Падаць заяву ў электронным выглядзе можна на новай версіі адзінага партала электронных паслуг e-pasluga.by

У выпадках, устаноўленых заканадаўствам, інспекцыя мае права адмовіць у выдачы заключэння або ў прыёме заявы.

Інспекцыя Дэпартамента кантролю і нагляду за будаўніцтвам
па г. Мінску. 220030, г. Мінск, пл.Свабоды, 17